Царква Сьвятога Мікалая (Рымкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Мікалая (Рымкі)
Remove ads

Царква Сьвятога Мікалая — праваслаўны храм у в. Рымкі Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Храм
Царква Сьвятога Мікалая
Thumb
КраінаБеларусь
ВёскаРымкі
Каардынаты53°29′4.56″ пн. ш. 24°53′00.94″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Тып будынкарэтраспэктыўна-расейскі стыль
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая

Remove ads

Гісторыя

На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана напрыканцы XIX стагодзьдзя з цэглы і бутавага каменю. Акаймавана бутавай агароджай з арачнай брамай.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сынадальнага накірунку рэтраспэктыўна-расейскага стылю. Пабудавана па канону чатырохчасткавага храму. Падоўжна-восевую кампазыцыю складаюць трох’ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) званіца, нізкая і кароткая трапэзная, кубападобная малітоўная заля, апсіда. Шацёр званіцы і чатырохсхільны дах малітоўнай залі завершаны адпаведна макаўкай і цыбулепадобнай галоўкаю на васьмігранным барабане.

На паліхромным фоне бутавай муроўкі вылучана атынкаваныя элемэнты архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, прафіляваныя ліштвы лучковых аконных і прамавугольнага ўваходнага праёмаў, кілепадобныя франтоны.

Remove ads

Літаратура

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads