Царква Сьвятога Юрыя (Косаў)

помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Косаве (Беларуст) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царква Сьвятога Юрыя[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Косаве. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места, на могілках[b]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Юрыя
КраінаБеларусь
МестаКосаў
Каардынаты52°45′09.11″ пн. ш. 25°08′43.84″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Юрыя на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя

Remove ads

Гісторыя

Драўляную могілкавую царкву ў Косаве збудавалі ў 1871 годзе (паводле іншых зьвестак — у XVIII ст.[1]).

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта 1-зрубны прастакутны аб’ём з 3-граннай апсыдай, над якой агульны 2-схільны дах пераходзіць у 3-вальмавае пакрыцьцё. Цэнтар даху завяршаецца купалам на 8-гранным барабане. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах і падзяляюцца брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Да апсыды з паўднёва-ўсходняга боку далучаецца нізкі прыруб рызьніцы.

Унутраная прастора перакрываеццца бэлькавай стольлю. Адкрытыя зрубныя сьцены падзяляюцца брусамі-сьцяжкамі. Мае цагляную падлогу[2].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Сьвятога Георгія» або «Сьвята-Георгіеўская царква» (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь); таксама Юр’еўская царква
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 3 лютага, 1А

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads