Цар-агонь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цар-агонь — сёмы студыйны альбом беларускага этна-трыё «Троіцы», выдадзены 2 лістапада 2018 году.
Альбом стаў першай працай гурта за сем гадоў і адрозьніваецца ад папярэдняй кружэлкі Зімачка большай камэрнасьцю і аскетычнасьцю гучаньня.[1]
Remove ads
Пра альбом
Усе сьпевы, прадстаўленыя ў альбоме, былі сабраны Іванам Кірчуком у фальклёрных экспэдыцыях па Беларусі.[1]
Паводле музыкаў, запісваючы альбом, яны не імкнуліся выбудаваць «сьцяну гука», дамагчыся гучаньня вялікага аркестра ці хору. Наадварот, ім жадалася максымальна наблізіцца да слухача, каб пры знаёмстве з альбомам узьнікала адчуваньне, быццам гурт грае недзе побач, «у суседнім пакоі вясковай хаты».[1]
Remove ads
Рэліз
Прэм’ера першай кампазыцыі «Сьвятая зямля» адбылася 27 сакавіка 2018 году. Саму песьню Іван Кірчук прысьвяціў стагодзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі з наступнымі словамі: «За ўсё, што мы маем i будзем мець — нiзкi паклон продкам!»[2]
Інтэрнэт-рэліз альбома адбыўся 2 лістапада 2018 году, калі ён быў выкладзены для праслухоўваньня на шэрагу музычных платформаў: iTunes, Google Play, Deezer, Amazon і іншых. 30 студзеня 2019 году дыск выйшаў на CD.
Remove ads
Водгукі
На міжнародным партале beehy.pe дыск трапіў у васьмёрку найлепшых беларускіх альбомаў па выніках 2018 году. Аўтар артыкула адзначае, што гэта бездакорна выкананы матэрыял, але ў дыскаграфіі гурта ёсьць і больш цікавыя альбомы.[3]
Зьмест
- Музыка: этна-трыё Троіца
- Словы: народныя.
Remove ads
Удзельнікі запісу
- Іван Кірчук — вакал, народныя духавыя інструмэнты, гусьлі, смык, домра, варганы
- Юрый Дзмітрыеў — акустычная 6-струнная гітара, домра, вакал
- Юрый Паўлоўскі — пэркусія, дарабука, глюкафон, барабаны, гонг, калімба.
Запіс зроблены ў Studio Super8, Менск, Беларусь (2017—2018)
Запіс, зьвядзеньне і мастэрынг: Барыс Ланькоў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads