Менск (баскетбольны клюб)

баскетбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Менск (баскетбольны клюб)
Remove ads

«Менск» — беларускі баскетбольны клюб, заснаваны ў 2006 годзе. Удзельнік нацыянальнага чэмпіянату раней каманда таксама спаборнічала ў расейскай Адзінай лізе ВТБ. Да 2012 году клюб меў назву «Менск-2006»[1], пасьля чаго 10 гадоў назва клюбу была «Цмокі-Менск». У 2022 годзе клюбу была нададзеная назва «Менск».

Хуткія факты Ранейшыя назвы, Заснаваны ...
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Матч «Менску-2006» у рамках Адзінай лігі ВТБ супраць расейскага ЦСКА.

Ідэя стварэньня прафэсійнага баскетбольнага клюбу належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Менску праект «Мэджык баскет». Праца сэкцыяў па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадзкіх улад і атрымала разьвіцьцё. 9 сакавіка 2006 году яна займела спартовую і юрыдычную форму: на сьвет зьявіўся заснаваны гарвыканкамам прафэсійны баскетбольны клюб «Менск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падразьдзяленьне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.

Далучыўшыся да змаганьняў пад эгідай нацыянальнай фэдэрацыі, «Менск-2006» адразу ж стаў заўважным гульцом на спартовым полі краіны. Ужо ў першым сэзоне клюб дайшоў да паўфіналу плэй-оф, дзе саступіў будучым чэмпіёнам — «Віталюру». Прагрэсуючы з году ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетболу, а з 2009 стала ягоным гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.

У сэзоне 2009/2010, пачынаючы ад першага матчу рэгулярнага турніру і сканчаючы фіналам плэй-оф, «Менск-2006» ніводнага разу не атрымаў паразы і заваяваў другі чэмпіёнскі тытул, а таксама і кубак Беларусі. У гэтым жа сэзоне клюб заявіўся ў Эўрачэлендж, стаўшыся першым пасьля працяглага перапынку беларускім клюбам, які ўдзельнічаў у эўракубках. Пачаўшы з паразы ад расейскіх «Красных Крылаў», «Менск-2006» здолеў рэабілітавацца з «Амстэрдамам» і фінішаваў у групе на трэцім месцы, прапусьціўшы ў плэй-оф расейцаў і італьянскі «Скаваліні». З сэзону 2010—2011 гадоў быў адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.

Thumb
Колішні лягатып клюбу.

14 верасьня 2012 клюб абвясьціў пра рэбрэндынг — зьмену найменьня ўсіх прафэсійных і дзіцячых камандаў структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасьць аматараў баскетболу ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартовым суб’ектам на міжнароднай арэне. Новая назва «Цмокі-Менск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласьцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасьць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасьля зьмены «шыльды» каманда захапіла лідэрства па колькасьці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.

У 2023 годзе галоўным трэнэрам быў назначаны Расьціслаў Вяргун[2]. Улетку 2024 году новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Аляксандар Падзерачоў[3]. У чэрвені таго ж году было абвешчана аб сыходзе каманды з Адзінай лігі ВТБ на просьбу кіраўніцтва.

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён Беларусі:
    • 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
    • 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2024
  • Уладальнік Кубка Беларусі:
    • 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018
    • 2019, 2020, 2021, 2022
  • Бронзавы прызэр кубка «Азоўмашу»: 2010

Склад

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads