Цывілізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цывіліза́цыя — чалавечае грамадзтва, якое на працягу пэўнага пэрыяду, то бок працэск зараджэньня, разьвіцьця, пагібелі ці ператварэньня цывілізацыі, мае нязьменныя асаблівыя рысы ў сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканоміцы ды культуры, навуцы, тэхналёгіях, мастацтве і іншых сфэрах жыцьця, супольныя духоўныя вартасьці і ідэалы, мэнтальнасьць і сьветапогляд. Цывілізацыя, гэта, перш за ўсё, асаблівасьці, якія характарызуюць стан разьвіцьця дадзенага грамадзтва, як то ягоныя тэхнічныя, інтэлектуальныя, палітычныя і маральныя аспэкты разьвіцьця. Напрыклад, для эгіпецкай цывілізацыі ўласьцівыя пабудова пірамідаў, муміфікацыя памерлых, своеасаблівае герагліфічнае пісьмо. Часам у адну цывілізацыю аб’ядноўваюць людзей аднолькавай веры, як то хрысьціянская цывілізацыя, будысцкая і іншыя. Лякальныя цывілізацыі зьяўляюцца цэласнымі сыстэмамі, якія прадстаўляюць сабой комплекс эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай і духоўнай падсыстэмаў і разьвіваюцца па законах вітальных цыкляў[1].

Узровень разьвіцьця цывілізацыі часьцяком вымяраецца прагрэсам у сельскай гаспадарцы, гандлі на вялікія адлегласьці, прафэсійнай спэцыялізацыяй, спэцыяльным кіруючым клясам і ўрбанізмам. Акрамя гэтых асноўных элемэнтаў, цывілізацыі, часьцяком адзначаюцца любой камбінацыяй зь ліку другасных элемэнтаў, у тым ліку разьвітой транспартнай сыстэмай, пісьмом, стандартнымі вымярэньнямі, валютай, дагаворнай і прававой сыстэмай, характэрным мастацтвам і архітэктурай, разьвіцьцём матэматыкі, пашырэньнем навуковага разуменьня, мэталюргіяй, палітычнымі структурамі і арганізаванай рэлігіяй.
Панятак «цывілізацыя» быў уведзены ў навуковы слоўнік францускім асьветнікам Анарэ Габрыэлем Мірабо ў 1756 годзе. Пад гэтым вызначэньнем францускія асьветнікі мелі на ўвазе грамадзтва, заснаванае на пачатках розуму і справядлівасьці. Панятак ускосна адбываецца ад лацінскага civis, які перакладаецца як «грамадзянін». Тэрмін па-рознаму быў выкарыстаны па-рознаму на працягу ўсёй гісторыі.
Існуе тэндэнцыя для выкарыстаньня гэтага тэрміну ў менш строгай разуменьні да панятку «культура» і, такім чынам, гэты тэрмін можа больш шырока ставіцца да ўсялякага важнага і дакладна вызначанага чалавечага грамадзтва[2]. Тым ня менш, нават пры выкарыстаньні ў гэтым сэнсе, гэтае слова часьцяком абмяжоўваюць прымяненьнем толькі да грамадзтваў, якія дасягнулі пэўнага ўзроўню разьвіцьця, асабліва заснаваньня гарадоў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads