Цыганка Аза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цыга́нка А́за (па-польску: Cyganka Aza) — мастацкі фільм рэжысэра Артура Твардыевіча, сфільмаваны ў 1926 на студыі «Дыяна-фільм» (Познань) па матывах раману Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага «Хата за вёскай».
Remove ads
Сюжэт
Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Цыганскі табар разьбіў абоз ля маёнтку Ставіска. Цыганка Аза трапляе ў ласку да ўласьніка гэтых земляў, пана Адама. Гэтым самым яна руйнуе пляны і бурыць сетку інтрыг, якімі спрабуюць аплесьці Адама даглядчык ягонага маёнтку і гувэрнантка ягонае сястры. Аднак Аза адчувае сябе ў залатой клетцы ніякавата і ў рэшце рэшт вяртаецца ў табар. Там яна сустракае свой сапраўдны аб’ект захапленьня, маладога цыгана Тумрыя. Аднак той закахаўся ў дзяўчыну зь вёскі, прыгажуню Матруню. Цыгане разам з Азай зьяжджаюць, а Тумры вырашае пабрацца з каханай шлюбам.
Жыхары вёскі паўстаюць супраць маладых, якіх цяпер чакаюць штодзённыя выпрабаваньні. Жывучы ў бядзе, яны ўсё ж здолелі ўласнымі сіламі збудаваць на ўскрайку сьціплую хатку, у іх нараджаецца дзіця. Раззлаваны на ўласную дачку бацька Матруны падпальвае хату, зьнішчыўшы ўсё майно маладых. Тым часам Аза, якая ня можа забыць Тумрыя, угаворвае табар вярнуцца да вёскі. Цыган Тумры — прыгнечаны багажом няшчасьцяў — разрываецца між каханьнем да жонкі і жаданьнем да Азы, між вольным жыцьцём у табары і існаваньнем у вёсцы, дзе яго ўважаюць за ворага. Спрабуе скончыць жыцьцё самагубствам, а пасьля пакідае жонку і выпраўляецца з цыганамі. Убачыўшы гэта, Матруна падае мёртвай.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Cyganka Aza, filmpolski.pl.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads