Цыганка (баляда)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Цыганка» — баляда Тамаша Зана, напісаная ў 1820 годзе і заснаваная на беларускім народным паданьні.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Сюжэт

Дзяўчына-сірата плача і сумуе па каханаму Ясю, якога ўланы забралі на вайну. Не дачакаўшчыся вяртаньня, яна шукае пацехі ў варажбе цыганкі, якая прадракае, што ён абавязкова вернецца. Тым часам уланы вяртаюцца з вайны і нясуць у труне цела забітага Яся, а дзяўчына, ня маючы моцы перажыць сьмерць каханага памірае.

Баляда мае патрыятычную ідэю, Аўтар сьцьвярджае, што сьмерць хлопца не была дарэмнай, бо ён аддаў жыцьцё за волю роднага краю. Твор завяршае канцоўка: «лепей сьмерць, чым няволя».

Remove ads

Фальклёрны матэрыял

Як адзначае Станіслаў Станкевіч, баляда зьяўляецца вяршыняю намаганьняў паэта ў галіне выкарыстаньня народага элемэнту[1].Тамаш Зан заснаваў зьмест твора на шырока распаўсюджанай у Беларусі народнай песьні[2][3][4][5][6], у якой гаворыцца пра тое, як жонка альбо сястра (радзей каханка) марна сумуе ды чакае вяртаньня з вайны свайго мілага. Урэшце, доўгачаканы вяртаецца, але нежывы.

Сцэна чараў цыганкі таксама заснаваная на народных таемствах. Цыганка ўбівае яйка ў ваду і паказвае дзяўчыне прывід каханага, які вяртаецца з вайны. Падобны спосаб чараў практыкавалі на Наваградчыне:

« Цыганка наліе поўную шклянку вады і ўкіне туды два яйкі, і там ёй у вадзе пакажыцца той, каго яна хоча бачыць[1] »

Моўныя адметы

Народнасьць баляды дасягае найбольшага выяўленьня ў стылі і мове, выкарыстоўваючы простыя выразы і звароты, зачэрпнутыя з народнае песьні. Пісьменьнік і публіцыст Мар’ян Гавалевіч заўважыў, што:

« Яна робіць уражаньне, нібыта яе, расказаную ці прасьпяваную пры кудзелі, без усялякіх прэтэнзій на цудоўную форму і друк, наўпрост занатавалі на вячорках з вуснаў вясковае дзяўчыны[7] »

Як адзначае Станіслаў Станкевіч, у балядзе шмат такіх параўнаньняў, як «малако з крывёй твой твар», «лён, не валасы, у касе», якія ахвотна выкарыстоўвае народная песьня. У народным стылі зьвяртаецца цыганка да дзяўчыны, называючы яе «мая лілея!», «галубка!», «зязюлька!», а таксама сяміскладовы верш баляды блізкі да народай песьні[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads