Цэнтральны аўтавакзал (Менск)
аўтобусны вакзал у Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральны аўтавакзал — аўтавакзал у Менску. Разьмешчаны каля Прывакзальнай плошчы ў цэнтральнай частцы гораду.



Гісторыя
Аўтавакзал быў пабудаваны на месцы былой воданапорнай вежы і пачаў сваю працу ў 1962 годзе.
15 жніўня 2007 году[1] вакзал быў зачынены на рэканструкцыю, а ў лістападзе ўжо быў дэмантаваны. На яго месцы пабудаваны новы комплекс, які адчыніў свае дзьверы ў 2011 годзе.
Сёньня
Новы комплекс складаецца зь пяці ўзроўняў: на першым, падземным, разьмешчаны тэхнічныя памяшканьні й камэры захоўваньня, на першым паверсе — касы й залі чаканьня. Вышэй знаходзяцца офісы й крамы.[2] Каля вакзалу таксама разьмешчаны пяціўзроўневы паркінг, агульная плошча якога вырасла на 75% — з 2 да 3,5 тыс. м². Аўтавакзалу нададзены статус міжнароднага, праз што магчымы рэгулярныя рэйсы ў Кіеў, Маскву, Варшаву, Прагу і іншыя.[3]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads