Цюрых

швайцарскае места From Wikipedia, the free encyclopedia

Цюрых
Remove ads

Цю́рых (па-нямецку: Zürich; Аўдыё De-Zürich.ogg ) — горад на паўночным усходзе Швайцарыі, адміністрацыйны цэнтар кантону Цюрых, на рацэ Лімат і Цюрыскім возеры.

Хуткія факты

Першапачаткова быў рымскім умацаваньнем, як горад упершыню згадваецца ў 929 годзе. Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтар Швайцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эрлікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае значную долю прадукцыі швайцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасьці. Заводы канцэрну «Броўн, Бовэры» вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталяваньня. Больш за 80% прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсьць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасьці. Міжнародны аэрапорт.

Цюрых — культурны цэнтар Швайцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Эўропе опэрны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музэй Швайцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя строі, мастацтва), карцінная галерэя «Кунстгаўз», музэй Усходу. Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (XII—XV стагодзьдзі) і Фраўмюнстэр (XIII—XIV стагодзьдзі), ратуша (XVII стагодзьдзе), барочныя дамы гільдыяў (XVII—XVIII стагодзьдзі). Унівэрсытэт.

У Цюрыху працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швайцарцы, так і іншаземцы. Тут жылі ды працавалі Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Юго, Рыхард Вагнэр, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альбэрт Айнштайн.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads