Цімафей Сіманенка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цімафе́й Сімане́нка (нар. 27 лістапада 2006 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Гомля».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнай акадэміі «Менску», дзе першым трэнэрам гульца быў Анатоль Камоска. У сэзоне 2023 году пачаў транавацца з асноўнай камандай клюбу. Дэбютаваў у матчах Найвышэйшай лігі 2 чэрвеня 2023 году, зьявіўшыся на 80-й хвіліне сустрэчы супраць берасьцейскім «Дынама». Цягам сэзону ў асноўную каманду амаль не трапляў, звычайна абаранячы клюбныя колеры ў дублюючым складзе. Улетку 2025 году далучыўся да шэрагаў «Гомля»[3].
Міжнародная
21 верасьня 2021 году запачаткаваў кар’еру ў складзе зборнай Беларусі (16 гадоў) ў матчы супраць зборнай Турэччыны[4]. У траўні 2022 году ўпершыню быў выкліканы да складу зборнай Беларусі (17 гадоў)[5], а ў кастрычніку браў удзел у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Эўропы[6]. Дэбют гульца ў юнацкая зборнай прыпаў на 20 кастрычніка 2022 матч супраць зборнай Нарвэгіі, ужо праз тры дні адзначыўся голам у браму зборнай Ірляндыі[7]. У лістападзе 2023 году прыцягваўся да шыхтаў зборнай Беларусі (да 19 гадоў), згуляўшы ў адборачных матчах чэмпіянату Эўропы. Першы матч у складзе гэтай зборнай правёў 15 лістапада 2023 году, дзе супернікам беларускай дружыны была зборная Грэцыі[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads