Сябра-карэспандэнт

сябра Акадэміі навук From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сябар-карэспандэ́нт — сябар арганізацыі навукоўцаўакадэміі навук. У параўнаньні з акадэмікам зьяўляецца малодшай ступеньню сяброўства.

Беларусь

Паводле 10-га артыкула Закону «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 1998 году, «Сябрамі-карэспандэнтамі могуць быць выбраныя вядомыя навукоўцы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнесьлі значны ўклад у разьвіцьцё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйной навуковай значнасьці». Таксама «сябры-карэспандэнты маюць права на наданьне ім Акадэміяй навук умоваў, патрэбных для правядзеньня навуковых працаў, якія імі асабіста ажыцьцяўляюцца або арганізуюцца і ўхваленыя адпаведным аддзяленьнем Акадэміі навук». Пагатоў «Колькасьць... сябраў-карэспандэнтаў Акадэміі навук усталёўваецца прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь»[1]. Згодна з Указам прэзыдэнта ад 3 лютага 2003 г. № 56 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі магла ўлучаць да 145 сябраў-карэспандэнтаў. На 2018 год Акадэмія навук налічвала 128 сябраў-карэспандэнтаў[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads