Чарлес Арангіс
чылійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ча́рлес Марыя́на Ара́нгіс Сандоваль (па-гішпанску: Charles Mariano Aránguiz Sandoval; нар. 17 красавіка 1989 году, Пуэнтэ-Альта, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ўнівэрсыдад Дэ Чылі» і нацыянальнай зборнай Чылі. Футбаліст Чылі 2012 году.
Remove ads
Кар’ера
Чарлес Арангіс зьяўляецца выхаванцам футбольнае школы «Ўнівэрсыдад Дэ Чылі» і «Кабрэлёа», куды трапіў ва ўзросьце 13 гадоў. У апошнім клюбе ён і дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў 2006 годзе ў матчы чэмпіянату Чылі супраць клюбу «Кабрэсаль». У наступным годзе ён выступаў за гэтую каманду на правах арэнды, пасьля чаго вярнуўся ў «Кабрэлёа». У 2009 годзе Чарлес далучыўся да клюбу «Колё-Колё», дзе стаў адным зь лідэраў каманды.
У чэрвені 2010 году Арангіс падпісаў кантракт з аргентынскім клюбам «Кільмэс». Аднак 18 студзеня 2011 году перайшоў у склад «Унівэрсыдад Дэ Чылі». У 2014—2015 гадах выступаў за бразыльскі «Інтэрнасьёнал».
Remove ads
Дасягненьні
«Колё-Колё»:
- Чэмпіён Чылі: 2009 (к)
«Унівэрсыдад Дэ Чылі»:
- Чэмпіён Чылі: 2011 (а), 2011 (к), 2012 (а)
- Уладальнік Кубка Паўднёвай Амэрыкі: 2011
- Уладальнік Кубка Чылі: 2012
«Інтэрнасьёнал»:
- Чэмпіён штату Рыю-Грандзі-ду-Сул: 2014, 2015
Чылі:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2015, 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads