Чарлз Гейтс Даўэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарлз Гейтс Даўэс (анг. Charles Gates Dawes; 27 жніўня 1865, Марыета, штат Агаё — 23 красавіка 1951, Эванстан, Ілінойс) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ЗША, прадпрымальнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1925).

Дзейнасьць
Удзельнік Першай сусьветнай вайны, брыгадны генэрал. Быў старшынёй міжнароднага камітэта экспэртаў, якія выпрацавалі ў 1923—1924 рэпарацыйны плян для Нямеччыны. У 1925—1929 віцэ-прэзыдэнт ЗША ад Рэспубліканскай партыі пры прэзыдэнце Кальвіне Куліджы, прычым адносіны віцэ-прэзыдэнта і прэзыдэнта былі горшымі за ўсю гісторыю: адразу пасьля абраньня Даўэса адправіў Куліджу абразьлівы ліст, заявіўшы, што ня будзе прымаць удзел у пасяджэньнях ўрада, а затым пасварыўся і з сэнатарамі (па пасадзе віцэ-прэзыдэнт зьяўляецца старшынёй Сэната). У далейшым першыя дзьве асобы дзяржавы так і не прымірыліся. У 1929—1932 пасол у Вялікабрытаніі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Чарлз Гейтс Даўэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads