Чарніцы
расьліна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарні́цы (па-лацінску: Vaccinium myrtillus) — невялічкі вельмі галінасты куст з доўгім карэньнем ды зялёнымі трохі срэбрыстымі галінамі. Лісьцё на зіму ападае. Кветкі растуць па-адзінку (рэдка па дзьве) на кароткіх ножках. Радзімай чарніц, верагодна, зьяўляецца Эўропа[1].
Remove ads
Біялягічнае апісаньне

Плод — чорна-сіняя ягада, куляпадобнай формы, зьлёгку прыціснутая каля верхавіны. Мякаць ягады сакавітая, чырвона-фіялетавая, з шматлікім дробным насеньнем.
Квітнее ў траўні — на пачатку ліпеня. Сьпее ў ліпені — жніўні. Расьце вялікімі зарасьнікамі ў лясах разам з папарацьцю, суніцамі, брусьніцамі. У Беларусі расьце паўсюдна.
Remove ads
Хімічны склад
Ягады чарніц утрымліваюць да 12% кандэнсаваных дубільных рэчываў, антацыяны, арганічныя кіслоты, цукар, пектынавыя рэчывы, вітаміны C, B, карацін.
Збор і захоўваньне
Зьбіраюць плады цалкам сьпелыя, зрываючы іх рукамі ці счэсваючы спэцыяльным мэталічным грэбнем-гарлачом. У апошнім выпадку ягады заўсёды маюць прымешка лісьця, якое потым выдзьмухваецца. Сушаць ягаду ў печках альбо на сонцы, пакуль яны не перастануць зьбірацца ў камякі пры сьціску. Добра высушаныя ягады ня пэцкаюць рук.
Выкарыстаньне

Ужываецца ў складзе гарбаты, кісялю й узвару. Пірог з чарніцамі — распаўсюджаная кулінарная страва. У народнай мэдыцыне сушаныя ягады спажываюць пры паносе. Адвар лісьця п’юць пры болях у страўніку, цукровай хваробе. Ягады вельмі карысныя для зроку, таксама зь іx робяць лекі для вачэй. Дзякуючы наяўнасьці антыаксыдантаў, экстракт чарніц ўваходзіць у склад шматлікіх крэмаў тыпу anti-age (супраць старэньня).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads