Часнок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Часнок
Remove ads

Часнок, Часнык, (па-лацінску: Allium sativum) — шматгадовая травяністая расьліна; від роду Цыбуля сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae), раней адносілася да самастойнага, цяпер скасаванага сямейства Цыбулевыя.

Thumb
Цыбуліны часнака

Папулярная агароднінная культура ў шматлікіх народаў па ўсім сьвеце, што тлумачыцца вострым смакам і характэрным пахам, зьвязаных з наяўнасьцю ў складзе расьліны тыяэфіраў (арганічных сульфідаў). Долькі цыбуліны («зубчыкі») выкарыстоўваюцца ў якасьці пасяўнога матэрыялу, ужываюцца ў ежу (у сырым або прыгатаваным выглядзе, як заправа). Лісьце, стрэлкі і кветканосы таксама ядомыя і ўжываюцца ў асноўным у маладых расьлінаў.

Часнок шырока выкарыстоўваецца ў мэдыцыне дзякуючы антысэптычнаму дзеяньню. Адна са складовых народнае мэдыцыны шэрагу народаў сьвету, а таксама частка міталягічных сюжэтаў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads