Czasopis

беларускі часопіс у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Czasopis (Часопіс) — грамадзка-культурны часопіс, што выходзіць штомесяц. Заснаваны ў 1990 ў Беластоку Аб’яднаньнем беларускіх журналістаў. Выходзіць на беларускай і польскай мовах. З 1992 году галоўны рэдактар выданьня — Юры Хмялеўскі[1].

Хуткія факты Тэматыка, Пэрыядычнасьць ...

Выданьне зьмяшчае штомесячны агляд грамадзка-палітычных і культурных падзеяў на Беласточчыне, у Беларусі, Польшчы і ў сьвеце. Асьвятляецца становішча беларускае нацыянальнае супольнасьці, царкоўнае жыцьцё ў Польшчы й на Беласточчыне, гісторыя праваслаўных прыходаў і цэркваў.

«Czasopis» друкуе ўспаміны ўдзельнікаў гістарычных падзеяў у Польшчы й на Беларусі, артыкулы пра дзеячаў беларускае культуры, творы беларускіх пісьменьнікаў Беласточчыны. Друкуюцца дыскусійныя матар’ялы, лісты чытачоў, інтэрвію. Аўтарскую рубрыку меў вядомы пісьменьнік і публіцыст зь Беласточчыны Сакрат Яновіч.

У часопісе зьмяшчаюцца таксама: каляндар падзеяў, агляд друку, рэцэнзіі, прэзэнтацыі.

Выданьне ілюстраванае.

Remove ads

Управа

Управа часопісу мае назву рэдакцыя. Яе асабісты склад:

  • Юры Хмялеўскі
  • Вяслаў Харужы
  • Славамір Іванюк
  • Галена Казлоўская-Глагоўская
  • Януш Корбель
  • Тамара Болдак-Яноўская
  • Юры Сульжык
  • Тамаш Суліма
  • Магдаліна Пятрук — пісар рэдакцыі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads