Частасьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Частасьць
Remove ads

Ча́стасьць[1][2][3][4], часьціня́[5] (частата́) — фізычная велічыня, характарыстыка ўсякіх працэсаў, якія паўтараюцца рэгулярна. Частасьць паказвае, колькі пэрыядаў працэсу адбываецца за адзінку часу. Вымяраецца ў гэрцах.

Thumb
Ілюстрацыя частасьці бліскаў сьвятла ад найменьшай (угары) да найбольшай (унізе). f — частасьць у гэрцах (Гц), то бок колькасьць бліскаў за сэкунду. T — пэрыяд, выражаны ў сэкундах, то бок колькасьць сэкундаў на адзін бліск. T і f — узаемна адваротныя велічыні.

Да рэгулярных працэсаў належаць як пэрыядычныя (ваганьні, вярчэньні), так і выпадковыя працэсы, якія адбываюцца непэрыядычна, аднак з пэўнай заканамернасьцю. Частасьць — адна з асноўных характарыстык шматлікіх працэсаў у прыродзе і тэхніцы. Частасьць гукавой хвалі ўспрымаецца чалавечым вухам як тон, частасьць электрамагнітнай хвалі сьветлавога дыяпазону ўспрымаецца чалавечым вокам як колер.

Remove ads

Адзінкі вымярэньня

Адзінкаю вымярэньня частасьці ў Міжнароднай сыстэме адзінак ёсьць гэрц (Гц), названы ў гонар нямецкага фізыка Гайнрыха Гэрца.

Частасьць — адваротная велічыня да пэрыяду T: ν = 1/T.

Больш інфармацыі Частасьць, Пэрыяд ...

Для характарыстыкі разнастайных працэсаў на практыцы зручна выкарыстоўваць таксама іншыя адзінкі, напрыклад, частасьць вярчэньня ў мэханічных прыладах і рухавіках часта пазначаецца ў колькасьці абаротаў на хвіліну (пазначэньне: аб/хв, 1/хв, хв−1) ці абаротаў на сэкунду (пазначэньне: аб/с, с−1).

Remove ads

Вызначэньне

Адрозьніваюць лінейную частасьць і цыклічную частасьць.

Лінейная частасьць — гэта колькасьць пэрыядычных працэсаў за сэкунду. Лінейная частасьць звычайна пазначаецца грэцкай літарай ν або лацінскай літарай f.

дзе T — пэрыяд.

Цыклічная або кутняя частасьць — гэта колькасьць ваганьняў за 2π сэкундаў. Цыклічная частасьць звычайна пазначаецца грэцкай літарай ω.

Цыклічная частасьць выкарыстоўцаецца ў формулах для таго, каб не пісаць множнік 2π, але лікавыя значэньні прыводзяцца для лінейнай частасьці.

Калі кажуць, што тактовая частасьць кампутара 1,8 ГГц, або, што чалавек чуе гукі частасьцю ад 20 Гц да 20000 Гц, маецца на ўвазе менавіта лінейная частасьць ν.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads