Краснагорскі сельсавет (Амсьціслаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краснаго́рскі сельсавет[1][2] (таксама — Чырвонаго́рскі сельсавет[3]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Падлужжа, раней — вёска Красная Горка. Насельніцтва на 2010 год — 1390 чалавек[4].
Гісторыя
20 жніўня 1924 году ў складзе Амсьціслаўскага раёну створаны Рылаўшчынскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Малая Зяціца.
У 1937 годзе Рылаўшчынскі сельсавет пераўтвораны ў Краснагорскі.
20 красавіка 1939 году вёска Рылаўшчына перайменавана ў Красную Горку.
28 лістапада 2017 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Беразуйкі, Вароўскага, Дудчыцы, Каленькава, Колтава, Ластрыгіна, Сьлёзкі, Сялец, Цяляткава — ліквідаванага Сялецкага сельсавету[5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads