ШІЗА

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ШІЗА – абрэвіятура ад "штрафны ізалятар", ізаляванае памяшканьне ў папраўчай калоніі. Будынак з камерамі ШІЗА ў калоніях Беларусі аддзелены ад асноўнай жылой зоны. Асуджаны зьмяшчаецца ў ШІЗА за парушэньні рэжыму ўтрыманьня ва ўстанове. ШІЗА, гэта бетонная камера з адкіднымі нарамі, якія адшпільваюцца на ноч. У камеры ШІЗА асуджаны ня мае права мець пры сабе нічога, апроч пары тапак, сподняй бялізны, некаторых сродкаў асабістай гігіены (мыла, туалетная папера, зубная паста і зубная шчотка), асуджанаму выдаецца адмысловая вопратка (жаргонная назва "шызоўка") – тонкія баваўняныя штаны і кашуля (жаргоннае "кліфт") з надрукаванымі вялікімі літарамі "Ш" спераду і "ШІЗА" ззаду. [1]

Беларускай акупацыйнай адміністрацыяй камеры ШІЗА выкарыстоўваюцца ў калоніях як сродак катаваньня холадам і голадам палітычных вязьняў. У камеры ШІЗА ПК №17 г. Шклова у траўні 2021 року быў закатаваны палітычны вязень Вітольд Ашурак.[2]

Асуджанія часта на жаргоннай мове ШІЗА называюць "кіча" – словам, якое ўжываецца з савецкіх часоў і, паводле некаторых тлумачэньняў, паходзіць ад рас. "камера истязания человеческого организма".

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads