Шарль дэ Баншам
францускі палітык, удзельнік Вандэйскага паўстаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарль Мэльшэ Арту дэ Баншам (па-француску: Charles-Melchior Arthus de Bonchamps; 10 траўня 1760, Жувардэй, Францыя — 18 кастрычніка 1793, Сэн-Фляран, Францыя) — францускі палітык і адзін зь лідэраў вандэйскіх раялістаў у барацьбе супраць рэспубліканцаў падчас францускай рэвалюцыі.
Нарадзіўся ў правінцыі Анжу. Свой першы вайсковы вопыт атрымаў у ЗША, удзельнічаючы ў якасьці валантэра ў вайне за незалежнасьць Злучаных Штатаў. Вярнуўшыся ў Францыю, ён быў прызначаны капітанам грэнадэраў францускай каралеўскай арміі. Шарль быў перакананым абаронцам францускай манархіі. Увесну 1793 быў абраны лідэрам паўстанцаў Вандэі, узначальваў сялянскую армію, працаваў разам з Анры дэ ля Рашэжакленам і Жакам Катэліно.
У бітвы пры Шале быў сьмяротна паранены й памёр на наступны дзень.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads