Першы дывізіён чэмпіянату Шатляндыі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шатляндзкі першы дывізіён (Scottish Football League First Division) — былы дывізіён у шатляндзкай футбольный лізе й другі ў герархіі футбольных ліг Шатляндыі.
Дывізіён быў створаны ў 1975 годзе замест старой Футбольнай лігі другога дывізіёну (Scottish Football League Division Two). У лізе гулялі 10 клюбаў і кожны сэзон пераможца лігі трапляў у Прэм’ер-Лігу. Клюб, які заняў апошняе месца аўтаматычна пераходзіў у Другі дывізіён на паніжэньне. Клюб, які заняў перадапошняе месца гуляў матчы плэй-оф разам з другой, трэцяй і чацьвертай камандамі Другога дывізіёну за права гуляць на наступны сэзон у першым дывізіёне.
Каманды ў лізе гулялі паміж сабой чатыры разы (у чатыры колы). З сэзону 2013—2014 гадоў ліга была заменена на Шатляндзкі Чэмпіянат (анг. Scottish Championship), падобна да той футбольнай сыстэмы, якая існуе ў Ангельшчыне.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads