Швэдзкая каралеўская акадэмія навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Швэдзкая каралеўская акадэмія навук — адна з швэдзкіх каралеўскіх акадэміяў, незалежная недзяржаўная арганізацыя, якая ставіць мэтай разьвіцьцё навук (перш за ўсё матэматыкі і прыродазнаўчых навук).
Заснавана ў 1739 шасьцю маладымі швэдзкімі навукоўцамі, прадпрымальнікамі і палітыкамі:
- натуралістам Карлам Лінэям,
- камэрсантам Юнасам Альстрэмэрам,
- інжынэрам і прадпрымальнікам Мортэнам Трывальдам,
- палітыкам Андэрсам Юганам фон Гёпкэнам,
- вучоным і палітыкам Стэнам Карлам Бількэ,
- палітыкам Карлам Вільгельмам Сэдэр’ельмам.
Узорам для стварэньня акадэміі паслужылі Лёнданскае каралеўскае таварыства і Каралеўская акадэмія навук Францыі.
Акадэмія прысуджае наступныя міжнародныя прэміі:
- Нобэлеўская прэмія па фізыцы
- Нобэлеўская прэмія па хіміі
- Прэмія памяці Нобэля па эканоміцы
- Крафардаўскія прэміі па астраноміі, матэматыцы, біялягічных навуках і лячэньні поліартрыту;
- Прэміі Рольфа Шока па лёгіцы і філязофіі;
- Прэмія Рыгора Амінофа па крышталяграфіі.
Remove ads
Сябры акадэміі
- Гэльгэ Ётрык Баклюнд
- Аксэль Крунстэт
Вонкавыя спасылкі
Швэдзкая каралеўская акадэмія навук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (швэд.) (анг.)
- Навіны Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук. № 4 за 2010 год (лістапад) (швэд.)
![]() |
Гэта — накід артыкула пра навуку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads