Шклоўскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шклоўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Шклове. Знаходзіўся на высьпе сярод штучнага става, утворанага на рацэ Шклоўцы. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Шклоўскі замак | |
![]() Сядзіба на Зашчышчы, 1769—1778 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Шклоў |
Каардынаты | 54°11′00.35″ пн. ш. 30°19′19.24″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Статус | Ахоўная зона |
Шклоўскі замак на мапе Беларусі ![]() ![]() Шклоўскі замак |
Remove ads
Гісторыя
Замак у Шклове збудавалі ў XVII ст. на захад ад гарадзкіх умацаваньняў.
У гістарычных крыніцах XVIII ст. ужо не ўпамінаецца.
Архітэктура
Пэрымэтрам замкавага двара стаялі драўляныя ўмацаваньні: ад ракі, з боку «поля» — гародні, з боку места — вастракол. Замкавы комплекс злучаўся з гарадзкімі ўмацаваньнямі праз драўляны мост «на ізьбіцах», які падводзіў да замкавай брамы «з узводам» — пад’ёмным мостам «на чопах жалезных з рэфамі жалезнымі».
У падарожных запісах князя Багуслава Радзівіла, апроч брамы, упамінаюцца дзьве іншыя вежы. Паводле інвэнтару 1661 году, у цэнтры замкавага двара існавала яшчэ адна высокая драўляная вежа, прыстасаваная дзеля абстрэлу навакольля. У цэйхгаўзе эамка захоўваліся 12 гармат, адна вялікая і 20 малых марцір, 183 гакаўніцы, 44 гранаты рознага калібру, ядры, запас пораху ды іншае[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads