Штрэйкбрэхер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Штрэйкбрэ́хер (па-нямецку: Strеіkbrecher, даслоўна — «стачкалом», г. зн. які ломіць стачку) — пабочная асоба, нанятая падчас штрайку[1], якая адмаўляецца браць удзел у штрайку ды падтрымваць штрайкоўцаў; займае бок адміністрацыі ў яе спрэчцы са штрайкоўцамі ды падтрымвае яе сваім выхадам на працу ў пэрыяд штрайку. У пераносным сэнсе — здраднік агульным інтарэсам.
Эканамічнай асноваю штрэйкбрэхерства зьяўляецца беспрацоўе. Выкарыстаньне штрэйкбрэхераў зьяўляецца сусьветнай зьявай; аднак многія краіны прынялі законы, што забараняюць іх выкарыстаньне, калі яны падрываюць працэс калектыўных перамоваў. У ЗША штрайкоўцаў выкарыстоўваюць больш часта, чым у любай іншай прамыслова разьвітай краіне[2].
Remove ads
Міжнароднае права
Права на штрайк наўпрост ня згадваецца ні ў воднай канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП)[3], аднак Камітэт МАП па волі зьяднаньняў усталяваў прынцыпы права на штрайк у адпаведнасьці зь дзейнымі пастановамі[4]. Сярод дамоваў па правах чалавека толькі Міжнародны пакт пра эканамічныя, сацыяльныя ды культурныя правы ўтрымвае пункт, што бароніць права на штрайк. Аднак, як і Сацыяльная хартыя 1961 году, Пакт дазваляе кожнай краіне-падпісантцы абмяжоўваць права на страйк.
Аднак Камітэт МАП па волі зьяднаньняў ды іншыя органы МАП вытлумачылі ўсе асноўныя канвэнцыі МАП як абарону права на штрайк як найважнейшага элемэнту волі зьяднаньняў. Прыкладам, МАП пастанавіла, што «права на штрайк зьяўляецца неад’емным вынікам права на зьяднаньні, абароненага Канвэнцыяй № 87» [5].
МАП таксама прыйшла да высновы, што замена штрайкоўцаў, хоць і не супярэчыць пагадненьням МАП, але спалучана з сур’ёзнымі рызыкамі злоўжываньняў ды ставіць прафзьвязныя волі «пад сур’ёзную пагрозу»[5],[6].
Эўрапэйская сацыяльная хартыя 1961 году была першым міжнародным пагадненьнем, якое выразна бараніла права на штрайк[2]. Тым ня менш, Хартыя Супольнасьці Эўрапейскага Зьвязу пра асноўныя сацыяльныя правы працаўнікоў дазваляе дзяржавам ЭЗ рэгуляваць права на штрайк[7].
Remove ads
Нацыянальнае права
Беларусь
Юрыдычна права на штрайк рэгулюецца падзелам 4 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь[8], дзе сказана, што прэзыдэнт мае права зусім прыпыніць альбо адкласьці правядзеньне штрайку, а асобы, што ствараюць перашкоды для выкананьня сваіх працоўных абавязкаў штрэйкбрэхерам, прыцягваюцца да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасьці.
Эўропа
Ў большасьці эўрапэйскіх краінаў штрэйкбрэхеры выкарыстоўваюцца рэдка. Такім чынам, яны рэдка, калі наагул згадваюцца ў большасьці эўрапэйскіх нацыянальных законаў аб працы[2]. Як згадвалася вышэй, дзяржавы-сяброўкі Эўрапэйскага Зьвязу маюць самі вызначаць сваю палітыку[7].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads