Экзархат
адзінка адміністрацыйнага падзелу праваслаўных цэркваў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Экзарха́т (ад грэц. έξαρχος — намесьнік) — намесьніцтва.
У Бізантыі ў канцы VI-VII ст. так называлі вайскова-адміністрацыйную адзінку, дзе намесьнік узначальваў вайсковыя сілы і грамадзянскую адміністрацыю. У сучасных праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах так называецца асобная нацыянальна-рэгіянальная адзінка, ці адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (замежная адносна мэтраполіі), ці мэтава створаная дзеля забесьпячэньня вернікаў гэтага абрада ў асаблівых умовах.
У Расейскай праваслаўнай царкве[1][2]:
- япархіі могуць быць аб’яднаныя ў экзархаты;
- найвышэйшая царкоўная ўлада ў экзархаце належыць Сыноду экзархату пад старшынствам экзарха;
- экзарха абірае Сьвяты сынод і прызначае ўказ маскоўскага патрыярха;
- экзарх ёсьць эпархіяльным архірэем сваёй япархіі.
На 2025 год Расейская праваслаўная царква мела 4 экзархаты: Беларускі (ад 1991 году Беларуская праваслаўная царква), утвораны паводле «нацыянальна-рэгіянальнага прынцыпу»[3], а таксама 3 патрыяршыя экзархаты Афрыкі (Эгіпет), Заходняй Эўропы (Францыя) і Паўднёва-Ўсходняй Азіі (Сынгапур)[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads