Элізэйскі дагавор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элізэ́йскі дагаво́р (па-француску: Élysée Treaty), вядомы таксама як Дагавор сяброўства — міжнародная дамова, падпісаная 22 студзеня 1963 Шарлем дэ Голем і Конрадам Адэнаўэрам на знак прымірэньня між Францыяй і Нямеччынай. Дамова скончыла шматвекавую варажнечу між абедзьвюма дзяржавамі й ператварыла іх у найістотнейшых партнэраў.
Remove ads
Значэньне
Дамова абавязвала да кансультацыяў і прыняцьця супольных рашэньняў між Заходняй Нямеччынай і Францыяй па ўсіх істотных пытаньнях зьнешняй палітыкі, бясьпекі й культуры. Таксама ўсталёўваліся рэгулярныя двухбаковыя саміты на вышэйшым узроўні.
Пагадненьне набыло моц пасьля яго падпісаньня 2 ліпеня 1963. Адразу пасьля гэтага, 5 ліпеня, быў створаны Француска-нямецкі моладзевы форум (l’Office franco-allemand pour la jeunesse/Deutsch-Französisches Jugendwerk), за час дзейнасьці якога праграмамі абмену скарысталіся каля 8 мільёнаў немцаў і французаў[1]. Іншымі непасрэднымі вынікамі стала адкрыцьцё француска-нямецкіх ВНУ і заключэньне братэрскіх стасункаў між нямецкімі й францускімі местамі, рэгіёнамі й школамі.
Гадавіна падпісаньня Элізэйскае дамовы шырока адзначалася абедзьвюма краінамі ў 2003 і 2013 роках.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Плян Фушэ
- Нямецка-францускія стасункі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads