Эндацэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эндацэр (Endoceras) (лацінскае «унутраны рог») — вымерлы род галаваногіх малюскаў. Эндацэры мелі шырокі распаўюд, іх скамянельсьці былі знойдзеныя ў Паўночнае Амэрыцы, Расеі, Даніі ды Італіі, род апісаны Холам у 1847. Узрост знаходак прыпадае на сярэдні й позьні ардовік. Магчыма, блізкі род камэрацэр зьяўляецца сынонімам эндацэру. Эндацэру была ўласьцівая вялікая сыфункла, разьмешчаная ля ніжняе паловы цела. У маладых асобінаў яна складалася з увагнутых сэгмэнтаў, у дарослых жа рабілася трубчатай. Эндаконы простыя, скругленыя ў папярэчным сячэньні й працятыя вузкай трубкай, якая магла ўтрымліваць дыяфрагму.
У ардавіцкім моры эндацэры адыгрывалі ролю вярхоўных драпежнікаў дзякуючы сваім велізарным памерам: даўжыня ракавіны роду дасягала трох з паловай мэтраў, а калі ўлічваць камэрацэра за той жа род — да васьмі. Гэта былі пэлягічныя жывёлы, якія дзякуючы сваёй абцякальнай форме цела былі здольныя да разьвіцьця высокае хуткасьці. Пазьней падобная жыцьцёвая форма была перанятая бэлемнітамі ды кальмарамі.
- Скамянелы эндацэр з Даніі
Remove ads
Крыніцы
- Flower R. H. Status of Endoceroid Classification // J. Paleontology. — 1955. — V. 29, No. 3, May 1955. — P. 327—370.
- Teichert C. Endoceratoidea; Treatise on Invertebrate Paleontology // Geol Soc of America and University of Kansas Press. — 1964.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads