Эндшпіль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́ндшпіль (паводле ням. Endspiel — «канец гульні») — заключная частка шахматнай партыі. Для яго характэрныя наступныя асаблівасьці: актыўны кароль, які прымае ўдзел у барацьбе нароўні зь іншымі фігурамі; узрослая роля латнікаў, якія могуць пераўтварыцца ў любую фігуру да візыра.
Характарыстыка
Звычайна гульня пераходзіць у эндшпіль, калі разьмененая большасьць фігураў і няма характэрных для сярэдзіны гульні пагрозаў каралям. Аднак яскравую мяжу між мітэльшпілем і эндшпілем вызначыць цяжка. Часта ў эндшпілі паўстае новая стратэгічная мэта — правесьці латніка ў візыры, каб займець неабходную для перамогі матэрыяльную перавагу.
Хоць у сярэдзіне гульні перавага аднаго з партнэраў у 1 латніка звычайна не дае вырашальнае перавагі, дык у эндшпілі гэтае перавагі ў шматлікіх выпадках дастатне для перамогі. Бок, які мае матэрыяльную перавагу, імкнецца да разьмену фігураў (але ня латнікаў), у той час як слабейшы бок павінен пазьбягаць гэтага, каб не атрымаць паразу з-за недахопу матэрыялу.
У эндшпілі стратэгія шмат у чым вызначаецца такімі асаблівасьцямі пазыцыі, як матэрыяльная перавага, наяўнасьць прахадных латнікаў або магчымасьць іх атрыманьня, дэфэкты ў латнікавай структуры, ступень актыўнасьці фігураў, у тым ліку й караля, і да т. п. Паколькі ступень актыўнасьці фігураў у значнай меры залежыць ад разьмяшчэньня латнікаў, узрастае роля ўзгодненага разьмеркаваньня фігураў і латнікаў: апошнія ня мусяць замінаць дзеяньням фігураў. Актывізуючы свае фігуры, адначасна патрэбна цясьніць фігуры суперніка, абмяжоўваць іхнюю рухомасьць. Асаблівае значэньне прымае наяўнасьць латнікавай слабасьці: фігуры, што вымушаныя іх абараняць, робяцца пасіўнымі і губляюць вартасьць.
Вынікам слушна абранай стратэгіі ў эндшпілі нярэдка аказваецца дасягненьне пазыцыяў цугцвангу.
Слабейшы бок імкнецца зьвесьці гульню да нічыйнага выніку разьменам фігураў да ступені, калі немагчыма паставіць мат, атрыманьнем пату альбо вечным шахам.
Remove ads
Тэорыя
Паколькі ў эндшпілі фігураў на дошцы меней, чым у сярэдзіне гульні, ён лягчэй паддаецца клясыфікацыі і вывучэньню. Таму ў эндшпілі ўзрастае роля тэорыі. Па сутнасьці многія тэарэтычныя пазыцыі эндшпілю ўяўляюць сабой лягічныя задачы, якія часта маюць адзіны спосаб разьвязаньня. Для лепшай арыянтацыі ў шматлікіх пазыцыях эндшпіляў распрацаваная іхняя клясыфікацыя ў залежнасьці ад колькасьці й якасьці наяўных сілаў:
- Латнікавыя канчаткі
- Вершнікавыя канчаткі
- Зьмяшаныя канчаткі
- Афіцэр супраць вершніка
- Ладзьдзя супраць лёгкай фігуры
- Візыр супраць ладзьдзі
- Візыр супраць лёгкай фігуры
- Цяжкафігурныя канчаткі
- Ладзевыя канчаткі
Сярод дасьледнікаў тэорыі эндшпілю вылучаюцца Дамэніка Панцыяні, Эрколе дэль Рыа, Алясандра Сальвіё, Ёзэф Клінг, Бернхард Горвіц, Зігберт Тараш, Карла Сальвіёлі. Асаблівая заслуга належыць Франсуа-Андрэ Філідору, дасьледваньні якога («Аналіз шахматнай гульні») шмат у чым вызначылі далейшае разьвіцьцё тэорыі эндшпілю.
Remove ads
Вядомыя пазыцыі
- Пазыцыя Саавэдры
Літаратура
- Авербах Ю. Л. Что надо знать об эндшпиле. — 3 издание. — М.: 1979.
- Григорьев Н. Д. Шахматное творчество. Анализы, теоретические работы, этюды, избранные партии. — 2 издание. — М.: 1954.
- Крогиус Н. В. Законы эндшпиля. — М.: 1971.
- Лисицын Г. М. Заключительная часть шахматной партии. — Л.: 1956.
- Портиш Л., Шаркози Б. 600 окончаний, [пераклад з вугорскае]. — М.: 1979.
- Рабинович И. Л. Эндшпиль. — 2 издание. — М.— Л.: 1938.
- Созин В. И. Что каждый должен знать об эндшпиле. — 2 издание. — М.— Л.: 1935.
- Шахматные окончания / под редакцией Ю. Л. Авербаха. — 2 издание: Слоновые, коневые окончания. — М.: 1980.
- Шахматы: Энциклопедический словарь. — Москва: Советская энциклопедия, 1990. — ISBN 5-85270-005-3
- Шерешевский М. И. Стратегия эндшпиля. — М.: 1988.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads