Энэіда
эпічная паэма Вэргіліюса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads

Зьмест паэмы
Энэі́да (па-лацінску: Aeneis) — старажытнарымская эпічная паэма, складзеная Вэргіліем паміж 29 і 19 да н. э. Яна складаецца з дванаццаці кнігаў і напісаная дактылічным гекзамэтрам. У паэме апавядаецца, як траянец Энэй прыплыў у Італію, дзе даў пачатак народу рымлянаў. Фактычна, Вэргілій радыкальна перапрацаваў існаваўшыя легенды і зрабіў зь іх сапраўдны нацыянальны эпас рымлянаў.
У канцы XVII — пачатку XIX стст. у эўрапейскай літаратуры ўзьнік цэлы шэраг перайманьняў «Энеідзе» ў духу бурлеску ды травэсьціі. Адно з гэтых перайманьняў (аўтар Іван Катлярэўскі) зьяўляецца першым вершаваным творам на ўкраінскай мове, блізкай да сучаснай. Гэтаксама ля вытокаў беларускай паэзіі стаіць паэма «Энэіда навыварат» Вікенція Равінскага (1820-я гады). На беларускую мову паэму пераклаў Лявон Баршчэўскі (тамы І і ІІ, 2025).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads