Эрл

ангельскі шляхецкі тытул From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрл
Remove ads

Эрл (па-ангельску: earl, па-стараангельску: eorl) — тытул вышэйшай арыстакратыі англасаксонскай Брытаніі ў XI стагодзьдзі, што зьявіўся пад уплывам дацкай заваёвы. Скандываўская форма эрла гучала як «ярл». Але ў самой Даніі гэтае слова зь цягам часу было выцесьнена словам «гэрцаг» (duke). У самой сярэднявечнае Брытаніі слова замацавалася й выкарыстоўвалася як эквівалент кантынентальнаму графу (у больш ранейшы час яно выкарыстоўвалася як эквівалент гэрцагу).

Thumb
Карона брытанскіх эрлаў

У цяперашняй Брытаніі эрл зьяўляецца прадстаўніком кляса пэраў, што ў сацыяльнай гэрархіі стаіць на прыступку ніжэй за маркіза й вышэй за віконта. У ангельскай мове ніколі не існавала жаночая форма слова эрл — жонка эрла клічыцца графіняй (як на кантыненьце).

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads