Эўбэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эўбэя або Нэграпонт (па-грэцку: Εΰβοια) — найбольшы з астравоў Грэцыі ў Эгейскім моры, адлучаецца на поўначы ад берагоў Паўднёвай Тэсаліі Трыкерыйскім пралівам, на захадзе ад Атыкі, Бэотыі і Лякрыды — пралівамі Таляктыйскім і Эўрыпам. Мае доўгую і складаную гісторыю.
Remove ads
Геаграфія
Плошча паверхні востраву — 3.681 км², даўжыня 158 км, шырыня ня больш 40 км. Цягнецца на 170 км уздоўж усходняга ўзьбярэжжа Балканскага паўвостраву, зь якім злучаны мостам.
Берагі абрывістыя, рэльеф горны (вышэй да 1743 м, гара Дырфіс), разьвіты карст. Міжземнаморскія хмызьнякі, лясы.
Вырошчваюць пшаніцу, вінаград, аліўкавыя гаі.
Галоўны горад — Халькіс.
Літаратура
- Эўбея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads