Эўразійская эканамічная супольнасьць

Міжнародная арганізацыя, заснаваная ў траўні 2001 году 5 дзяржавамі Сярэдняй Азіі ды Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Беларусьсю, для ўтварэньня м From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўразійская эканамічная супольнасьць
Remove ads

Эўразі́йская эканамі́чная супо́льнасьць — міжнародная арганізацыя, заснаваная 30 траўня 2001 году 5 дзяржавамі Сярэдняй Азіі ды Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Беларусьсю, для ўтварэньня мытнага зьвязу.

Хуткія факты Абрэвіятура, Наступнік ...

Узьнікла ў выніку адпаведнай Астанскай дамовы аб заснаваньні ЭўрАзЭС ад 10 кастрычніка 2000 году. Існавала да 1 студзеня 2015 году, калі яе замяніў Эўразійскі эканамічны зьвяз.

Remove ads

Установы

  • Рада. Складалася з кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. Зьбіраецца штогод. Ухваляла пастановы агульнай згодай. Давала даручэньні Камітэту, зьвяртаецца з запытамі да Міжпарлямэнцкай асамблеі і Суда. Абірала генэральнага сакратара.
  • Камітэт (Алматы, Казахстан; Масква, Расея). Складаўся з намесьнікаў кіраўнікоў урадаў. Зьбіраўся штоквартал. Ухваляў пастановы 2/3 галасоў (Расея мела 40 галасоў, Беларусь і Казахстан — па 15, Кыргыстан і Таджыкістан — па 7,5). Сачыў за выкананьнем каштарысу.
  • Міжпарлямэнцкая асамблея (Пецярбург, Расея). Складаўся з пасланьнікаў са складу парлямэнтаў. Зьвяртаўся з парадамі да Рады і Камітэта, з запытамі да Суда. Прызначаў склад Суда.
  • Суд (Менск, Беларусь). Судзьдзі прызначаліся на 6 год. Разглядаў спрэчкі аб выкананьні дамоваў[1].
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads