Эўфрасіньня Кіеўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эўфрасіньня Кіеўская (к. 1130 — к. 1193) — каралева Вугоршчыны (1146—1162). Дачка вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча, унучка Ўладзімера Манамаха.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1146 Эўфрасіньня выйшла замуж за вугорскага караля Гезу II. Маці семярых дзяцей, зь іх двух вугорскіх каралёў — Сьцяпана III і Бэлы III. Па сьмерці мужа была рэгэнткаю сьпярша пры сваім сыне Сьцяпане III, дапамагаючы яму ў барацьбе за захаваньне стальца супраць ягоных дзядзяў Ладыслава II й Сьцяпана IV.
Па сьмерці Сьцяпана III дамагалася каранаваньня свайго малодшага сына Гезы, аднак старэйшы сын Бэла, які жыў пры двары бізантыйскага імпэратара Мануіла I Камніна, дабіўся сваёй каранацыі 13 студзеня 1173 і арыштаваў свайго брата, а пазьней і маці. Сьпярша Бэла III увязьніў Эўфрасіньню ў фартэцыі Бранічава, ды неўзабаве вызваліў, але змусіў пакінуць краіну. Яна пастрыглася ў манашкі ў Ерусаліме і жыла ў кляштары гаспітальераў, а пасьля ў базылянскім манастыры сьвятога Савы. Пахаваная ў царкве Тэатокаса пры Лаўры сьвятога Тэадосія.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads