Э. Ч. Асонду
нігерыйскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э. Ч. Асонду (па-ангельску: E. C. Osondu) — нігерыйскі пісьменьнік, знакаміты сваімі кароткімі апавяданьнямі. Творы Асонду публікаваліся ў такіх часоісах, як «Agni», «Guernica», «Vice», «Fiction», і «The Atlantic». У 2010 годзе ў Э. Ч. Асонду выйшла першая кніга апавяданьняў «Голас Амэрыкі» (анг. Voice of America).
У 2007 годзе яго апавяданьне «Jimmy Carter’s Eyes» выйшла ў фінал афрыканскай прэміі імя Кейна, а ў 2009 за апавяданьне «У чаканьні» (анг. Waiting) пісьменьнік стаў прызёрам гэтае прэміі[1].
Жывучы ў Нігерыі, працаваў рэклямным капірайтарам. У 2008 годзе ён атрымаў стыпэндыю ад Сыракускага ўнівэрсытэту, а з 2010 году працуе старэйшым выкладчыкам ва ўнівэрсытэце Провідэнса ў Род-Айлэндзе.
«У чаканьні», апублікаванае ў кастрычніку 2008 часопісам «Guernica magazine», апавядае пра жыцьцё ў лягеры для ўцекачоў вачыма юнага хлопчыка. Акрамя грашовага прызу ў £10 000, прэмія імя Кейна таксама ўзычыла Асонду магчымасьць месячнага пражываньня ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце ў Вашынгтоне.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads