Юган Партс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ган Партс (па-эстонску: Juhan Parts; нар. 27 жніўня 1966) — эстонскі палітык, прэм'ер-міністар Эстоніі і старшыня правацэнтрысцкай партыі Res Publica.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Таліне. Скончыў Талінскую Школу №1 (цяпер Гімназія імя Ґустава Адольфа), потым вывучаў права ў Тартускім унівэрсытэце.
Пасьля матуры Партс атрымаў пасаду ў Міністэрстве юстыцыі Эстоніі. Ён належаў да групы маладых палітыкаў, якія прасоўвалі хуткія і рашучыя пераўтварэньні дзеля павышэньня празрыстасьці, паскарэньня рэформаў і лібэралізацыі эканамічнай палітыкі. Таксама рабілася ўстаноўка на пачатак інтэграцыі ў агульнаэўрапейскія структуры.
Генэральны аўдытар
З 1998 па 2002 год Партс быў генэральным аўдытарам. На гэтай недатычнай і прывілеяванай пасадзе, уласьцівай для Эстоніі, ён актыўна крытыкаваў урады, якія ён не падтрымліваў.
Res Publica
Партс быў сузаснавальнікам Партыі Res Publica, якая паўстала з аднаімённай правацэнтрысцкай моладзевай арганізацыі. Res Publica належыць да Эўрапейскай Народнай Партыі.
Прэм’ер-міністар
Пасьля ашаламляльнага посьпеху маладой партыі (большая частка сябраў была маладзей за 30 год) на парлямэнцкіх выбарах 2003 году, Партс быў прызначаны прэм’ер-міністрам. Палітыка Партса накіраваная на эўрапейскую інтэграцыю і посьпехі Эстоніі ў сфэры інавацыяў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads