Юзэф Забела
(пам. 1794) гетман польны літоўскі, удзельнік Таргавіцкай канфэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзэф Забела (? — 9 траўня 1794) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-лейтэнант войска літоўскага, апошні гетман польны літоўскі (з 1793); пасол Чатырохгадовага Сойму, маршалак Таргавіцкай канфэдэрацыі ў ВКЛ.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Прадстаўнік шляхецкага роду Забелаў гербу «Тапор і Ліс», сын Антонія.
- 1775 г. — атрымаў урад літоўскага лоўчага[3].
- 1777 г. — стаў кавалерам ордэна сьв. Станіслава.
- 1782—1784 г. — канцыляр Пастаяннай Рады.
- 1788—1792 г. — быў паслом на Чатырохгадовым Сойме ад Жамойці; прытрымліваўся прарасейскай пазыцыі, выступаў супраць Канстытуцыі 3 траўня.
- 1792 г. — далучыўся да Генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ.
- 15 чэрвеня 1793 г. — пры падтрымцы расейскага пасла Сіверса атрымаў булаву польнага гетмана ВКЛ.
- 1793 г. — удзельнічаў у Гарадзенскім Сойме, выконваючы даручэньні расейскага пасла Сіверса.
- 9 траўня 1794 г. — за часамі паўстаньня 1794 г. быў схоплены і за здраду радзіме асуджаны да сьмерці.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads