Юзэф Зянковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзэф Зянковіч
Remove ads

Юзэф Зянковіч (па-польску: Józef Zieńkowicz (Zienkowicz)) — шляхціц, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў.

Хуткія факты Род войскаў, Гады службы ...

Быў земскім уладальнікам з ашмянскага павету[1]. Быў адным з ініцыятараў і ўдзельнікам паўстанчага чыну ў Ашмянах[1][2]. Арганізаваў і кіраваў конным атрадам ашмянскага апалчэньня, які выставіў сваім коштам граф Караль Пшэздзецкі; атрад адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашытыя белыя рэбры й чарапы[1][3]. Пасьля далучыўся да рэгулярнай арміі і перайшоў шлях да Варшавы[1]. Быў абраны дэпутатам паўстанчага сойму[1]. Быў узнагароджаны Залатым Крыжам ордэну Віртуці Мілітары[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads