Юлемістэ (возера)

возера ў Эстоніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юлемістэ (возера)
Remove ads

Юлемістэ (па-эстонску: Ülemiste) — найбольшае возера ў ваколіцах Таліну. Сілкуецца патокамі Курнай і Руунаояй, а таксама каналам Васк’яла-Юлемістэ з ракі Пірыта.

Возера
Юлемістэ
Ülemiste
Thumb
Панарама Юлемістэ
«Валун Лінды». На заднім пляне — ачышчальныя збудаваньні
КраінаЭстонія
Плошча9,436 км²
Плошча вадазбору99,24 км²
Максымальная глыбіня4,2 м
Сярэдняя глыбіня2,5 м
Празрыстасьць0,5 м
Найбольшая даўжыня4,1 м
Найбольшая шырыня3,2 м
Даўжыня берагавой лініі15,2 км
Вышыня над узроўнем мора35,7 м
Каардынаты59°24′ пн. ш. 24°46′ у. д.
Юлемістэ на мапе Эстоніі
Thumb
Юлемістэ
Юлемістэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач з возерам разьмешчаны Талінскі аэрапорт і гандлёвы цэнтар Ülemiste.

Возера Юлемістэ зьяўляецца крыніцай пітной вады Таліну з XIV стагодзьдзя, у дадзены забясьпечваючы патрэбы места на 90%. Яшчэ 10% вады здабываецца з калодзежаў, хоць гэта неабавязкова і было зроблена зь меркаваньняў бясьпекі на той выпадак, калі возера зь нейкіх прычынаў будзе заражанае.

Remove ads

Жывёльны сьвет

У возеры водзяцца розныя віды рыб, у тым ліку вугры, завезеныя сюды ў 1986 р. Драпежныя рыбы складаюць усяго 5% ад агульнай колькасьці рыб.

Міталёгія

У возеры ляжыць вялізны валун, называны «Ліндаківі» (скала Лінды). Паводле легенды, гэты валун быў адным з тых, якія Лінда несла на магілу свайго мужа Калева, ды выраніла з фартуха. Яна села на валун і заплакала, а зь ейных сьлёзаў і ўтварылася возера Юлемістэ.

Шырока распаўсюджаная і легенда пра «старога зь Юлемістэ» (эст. Ülemiste vanake), што жыве ў возеры. Усіх, каго сустрэне на сваім шляху, ён пытаецца: «Ці Талін ужо дабудаваны?». Калі хтосьці адкажа, што так, то, згодна з легендай, возера Юлемістэ затопіць места. З гэтай прычыны будаўніцтва ў Таліне не павінна спыняцца[1].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads