Юніён Сэн-Жыль
бэльгійскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юніён (па-француску: Union SG; поўная назва: Royale Union Saint-Gilloise) — бэльгійскі футбольны клюб з Сэн-Жылью, які ўваходзіць у склад Брусэльскага сталічнага рэгіёну. Ёсьць аднім з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі бэльгійскага футболу. Гэтак з 1904 па 1935 гады «Юніён» дванаццаць разоў здабываў тытул чэмпіёна Бэльгіі, больш за любы іншы бэльгійскі футбольны клюб да Другой сусьветнай вайны. Традыцыйнымі колерамі каманды ёсьць блакітны і жоўты. Мае рэгістрацыйны нумар 10 у сьпісе Каралеўскай футбольнай асацыяцыі Бэльгіі. Клюб традыцыйна папулярны сярод супольнасьцяў рабочай клясы паўднёвага Брусэлю, а таксама працаўнікоў інстытуцыяў Эўрапейскага Зьвязу і флямандзкай супольнасьці гораду. 13 сакавіка 2021 году пасьля працяглай адсутнасьці ў эліце бэльгійскага футболу «Юніён» павярнуўся ў Першы дывізіён А.
Remove ads
Гісторыя
Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе і атрымаў рэгістрацыйны 10 нумар. Адразу ж па закладаньні дружына паказвала добрыя вынікі. Гэтак у пэрыяд з 1904 па 1935 гады клюб адзінаццаць разоў станавіўся найлепшым у краіне. У з 1933 па 1935 гады «Юніён» 60 матчаў запар скончыла перамогай ці нічыёй, усталяваўшы, такім чынам, рэкода у гісторыі бэльгійскага футболу. На пачатку 1900-х гадоў клюб таксама браў удзел у міжнародных эўрапейскіх турнірах, маючы пэўныя посьпехі.
У пэрыяд з 1958 па 1965 гады клюб добра гуляў у Кубку кірмашоў, дасягнуўшы нават паўфіналу. У розыгрышу турніру «Юніён» выбіў італьянскую «Рому». Аднак у 1963 годзе клюб страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне, а ў 1980 апусьціўся яшчэ глыбей у сыстэме бэльгійскіх футбольных лігаў.
21 траўня 2018 году на пасаду прэзыдэнта клюбу быў зацьверджаны старшыня ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» Тоні Блум[2]. Пасьля гэтага клюб пачаў паляпшаць свае вынікі. 13 сакавіка 2021 году пасьля перамогі над «Маленбээкам» зь лікам 2:1, «Юніён», нарэшце, павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, у якім адсутнічаў з 1972 году. Праз абмежаваньні ў выніку пандэміі каранавірусу, заўзятары клюбу на здолелі адсьвяткаваць гістарычнае вяртаньне на стадыёне.
10 красавіка 2022 году ў свой першы сэзон па вяртаньні клюб здолеў здабыць тэхнічную перамогу над клюбам «Бээрсхот» і ўзначаліць турнірную табліцы, усталяваўшы новы рэкорд, бо ніводнага разу клюб пасьля павышэньня ня здолеў ачоліць выніковую табліцу сэзону. Тым ня менш, у матчах плэй-оф на вызначэньне выніковых месцаў «Юніён» саступіў першы радок «Бруге». У выніку брусэльцы здабылі квіток у кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў упершыню ў гісторыі клюбу. Пасьля хатняй перамогі зь лікам 2:0 у матчы супраць шатляндзкага «Рэйнджарзу» бэльгійцы трывалі паразу ў Глазга зь лікам 3:0. Такім чынам, клюб быў дапушчаны да ўдзелу ў асноўным раўндзе Лігі Эўропы.
Remove ads
Тытулы
- Чэмпіён Бэльгіі: 12
- 1904, 1905, 1906, 1907, 1909, 1910, 1913, 1923, 1933, 1934,
- 1935, 2025
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 3
- 1913, 1914, 2024
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 1
- 2024
Склад
- Актуальны на 15 лютага 2025 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads