Юрась Юркевіч

беларускі дзяяч эстонскай дыяспары From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юра́сь (Юры) Сярге́евіч Юрке́віч (нарадзіўся 1 траўня 1980 году, Нарва, Эстонія) — грамадзкі дзяяч беларускай дыяспары Эстоніі й Летувы, дасьледчык гісторыі Беларусі першай паловы XX стагодзьдзя.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Адукацыя

Скончыў Талінскі тэхнічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «адміністрацыйнае кіраваньне» (2009), магістратуру Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны» (2011), дактарант гісторыі Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна).

Дзейнасьць

Ад верасьня 2000 году — сакратар-рэфэрэнт Беларускага культурнага цэнтру «Бацькаўшчына»[1] (Талін), кіраўнік культурных і адукацыйных праектаў цэнтру[2]. З кастрычніка 2000 па верасень 2003 году — вядучы навінаў беларускай перадачы «Бацькаўшчына» на Эстонскім радыё 4. З 11 красавіка 2001 па 1 верасьня 2003 году — віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі беларусаў Эстоніі (Талін).

У сакавіку 2005 году ў Таліне Юрасём Юркевічам разам з Уладзімерам і Ігарам Шыбекамі было заснавана недаходнае аб’яднаньне «Беларускія ініцыятывы ў Эстоніі», якое заявіла[3] аб пераемнасьці традыцый беларускіх студэнцкіх зямляцтваў Тартускага ўнівэрсытэту, Беларускага нацыянальнага камітэту «Рада», што існавалі ў міжваенны пэрыяд.

У сьнежні 2006 году заснаваў разам з Паўлам Марозавым і Алары Рамо «НДА Новы Шлях для Беларусі»[4] як плятформу падтрымкі дзейнасьці беларускай інтэрнэт-супольнасьці «Трэці шлях» у Беларусі. У 2008 годзе выступіў ініцыятарам стварэньня Кангрэсу новай беларускай дыяспары Эўропы і ЗША[5], зьяўляецца сябрам аргкамітэтаў ІІ[6] і ІІІ[7] Кангрэсу.

Выступіў у ролі навуковага кансультанта пры стварэньні дакументальнай стужкі «Генэрал няскончанай вайны» (рэж. Сяргей Ісакаў, аўтар сцэнару Ўладзімер Халіп, 2009 г., Беларусь). 25 сакавіка 2009 году з ініцыятывы і паводле дасьледваньняў Юрася Юркевіча ў Таліне была адчынена мэмарыяльная дошка на будынку, у якім з 30 кастрычніка 1920 году месьцілася Амбасада БНР у Эстоніі[8]. У ліпені 2009 году абраны ў склад Вялікай Рады[9] Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“».

Са жніўня 2009 году стала пражывае ў Вільні. Прымае ўдзел у мерапрыемствах і ініцыятывах Таварыства беларускай культуры ў Летуве. 5 сьнежня 2009 году быў абраны старшынём Таварыства беларускай мовы Віленскага краю[10]. З ініцыятывы ТБМ Віленскага краю 17 верасьня 2010 году ў Вільні на вуліцы Арклю, 20 была ўсталяванa мэмарыяльная шыльда ў гонар Ф. Багушэвіча, прымеркаваная да 170-годзьдзя беларускага паэта[11]. Грамадзкі дзяяч падтрымлівае і ўдзельнічае ў арганізацыі камэмаратыўных практык ушанаваньня памяці беларускіх асобаў і значных падзеяў у гісторыі Беларусі[12].

Юрась Юркевіч вывучае актуальныя праблемы беларускай памяці, праблемы генэзысу беларускага нацыябудаўніцтва ва ўмовах глябалізацыі, прадметна вывучае гісторыю БНР, у прыватнасьці, ваенных фармаваньняў БНР — атрадаў Генрыха Скамароха і Булак-Балаховіча. Таксама даследуе гісторыю беларускіх ваенных фармаванняў у Літоўскай арміі 1918—1923 гадоў, дзейнасць Беларускага стралецкага саюзу, праблемы ўзаемаадносін БНР-БССР у сувязі з партызанскім рухам у Заходняй Беларусі.

У Эстонскім архіве кіна- і фатахронікі дасьледчык адшукаў адзіную на сёньня кінахроніку[13] са Станіславам Булак-Балаховічам і больш за 30 фатаздымкаў, датычных гісторыі Асобнага атраду БНР, выдадзеных у кнізе Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»[14]. Прадметам дасьледваньняў Юрася Юркевіча зьяўляецца таксама беларуская эміграцыя[15] і сучасныя дыяспарныя практыкі[16] ва ўмовах трансьлякальнасьці.

Асобнай тэмай дасьледваньняў Юрася Юркевіча зьяўляецца беларусістыка ў архівах і бібліятэках Вільні. Малады дасьледчык распрацоўвае архівы Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры, Віленскай беларускай гімназіі, Беларускага навуковага таварыства ў Вільні, Беларускага каапэратыўнага банку, Беларускага музэю І. Луцкевіча ў Вільні, Таварыства беларускай школы, КПЗБ, асабістыя архівы Сымона Рак-Міхайлоўскага, Радаслава Астроўскага і Фабіяна Акінчыца.

Выступае зь лекцыямі па сытуацыі ў Беларусі (Талінскі ўнівэрсытэт, Інстытут Яна Тынісана (Талін), Цэнтр саветалёгіі Тартускага ўнівэрсытэту, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, унівэрсытэт у Беластоку і інш.)[17][18].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads