Юры Брайдэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юры Міхайлавіч Брайдэр (8 студзеня 1948, Дзяржынск, Дзяржынскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР8 лютага 2007, РБ) — беларускі расейскамоўны пісьменьнік-фантаст, які пісаў у суаўтарстве з Мікалаем Чадовічам.

Жыцьцяпіс

Юры Брайдэр пасьля заканчэньня Менскага тэхнікуму сувязі працаваў у органах МУС, даслужыўся да званьня маёра міліцыі. З 1994 г. на пэнсіі. Сваімі творамі спрыяў пашырэньню русіфікацыі Беларусі.

Першая сумесная публікацыя зь Мікалаем Чадовічам — “Парушальнік” (1983) у газэце “Знамя Юности”.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (1995) за аповесьць “Стрелы Перуна с разделяющимися боеголовками”, чалец Літаратурнага журы прэміі “Странник” (з 1996) і неаднаразовы ляўрэат прэміі “Странник”, у тым ліку ў жанравай намінацыі “Меч Руматы” (1998) за раман “Между плахой и секирой”.

Удзельнік канвэнтаў фантастыкі “Аэліта-83”, “Інтерпрэскан-95”, “Зорны мост — 2003”, дзе ягоны раман “Цьвік у башцы” стаў ляўрэатам у намінацыі “Буйная форма” і на VIII кангрэсе фантастаў Расіі (2003) атрымаў прэмію “Меч у люстэрку”.

Remove ads

Літаратура

  • Юрий Брайдер. Рекомендательный библиографический список. Дзержинск 2003.
  • Кралюкевич А. Дзержинский затворник.// Советская Белоруссия. Минск. 8 декабря 2004.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads