Ява

востраў Паўднёва-Ўсходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ява
Remove ads

Я́ва — востраў, знаходзіцца ў складзе Інданэзіі (сталіца Інданэзіі, Джакарта, разьмешчаная на востраве Ява). Плошча 132 тыс. км². Працягнуўся на 1000 кілямэтраў з захаду на ўсход, трыццаць адсоткаў яго тэрыторыі займаюць джунглі. Уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Ява.

Thumb
Ява на мапе

Ява — самая населены востраў у сьвеце (124 млн чал. на 2005 год), шчыльнасьць насельніцтва складае 979 чал./км². Найболей распаўсюджаныя мовы — яванская і інданэзійская. На Яве знаходзіцца каля 120 вульканаў, зь іх 30 дзейных, у тым ліку Мэрапі. На востраве вырошчваюць адзін з гатункаў кавы — Копі Лювак.

На востраве Ява знаходзіцца галоўная славутасьць Інданэзіі — храм Барабудур. Гэтая сьвятыня будысцкай рэлігіі ўяўляе сабою мадэль будысцкай касмалёгіі. Храм уваходзіць у сьпіс найважнейшых архітэктурна-гістарычных помнікаў ЮНЭСКО і належыць да аб’ектаў сусьветнае спадчыны.

Remove ads

У літаратуры

Дзеяньне раману «Амок» (1930) беларускага пісьменьніка Янкі Маўра адбываецца на востраве Ява.

Вонкавыя спасылкі

Явасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads