Якуб Блашчыкоўскі
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Якуб Блашчыкоўскі (па-польску: Jakub Błaszczykowski; нар. 14 сьнежня 1985 году, Трускалясы, Польшча) — колішні польскі футбаліст. Бараніў колеры нацыянальнай зборнай Польшчы, гуляючы на пазыцыі паўабаронцы. Акрамя таго, Блашчыкоўскі часткова валодае «Віслай», якую сваімі намаганьнямі здолеў выцягнуць з банкруцтва.
Remove ads
Біяграфія
Якуб нарадзіўся 14 сьнежня 1985 году ў вёскі Трускалясы паблізу гораду Чанстахова. Калі Якубу было 8 гадоў, ён і ягоны старэйшы брат Давыд пачалі займацца футболам у мясцовай камандзе гораду Чанстахова, у клюбе «Ракаў». Братам штодня даводзілася пераадольваць на цягніку 35 кілямэтраў у адзін бок, каб дабрацца да гораду Чанстахова, але й у роднай вёсцы братам атрымоўвалася пагуляць у футбол на газоне каля дома, але нават на пярэдадні калядаў юныя футбалісты «ганялі мяч» у бабулінай цяпліцы. Калі Якубу было 11 гадоў, у яго трагічна памерла маці, для Якуба гэта стала такім шокам, што ён перастаў наведваць футбольныя трэніроўкі й нават школу. Пасьля сьмерці маці, выхаваньнем Якуба занялася ягоная бабуля, Фэліцыя Бжэнчкова, якая стала для яго другой маці[5].
Remove ads
Нацыянальная зборная
Блашчыкоўскі дэбютаваў за зборную Польшчы 28 сакавіка 2006 году ў таварыскім матчы супраць Саудаўскай Арабіі.
Дасягненьні
«Вісла»:
- Чэмпіён Польшчы: 2005
«Барусія»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2012
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads