Як Ільвяня і Чарапаха сьпявалі песьню
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Як Ільвяня і Чарапаха сьпявалі песьню (па-расейску: Как Львёнок и Черепаха пели песню) — савецкі музычны маляваны мультфільм паводле казкі Сяргея Казлова. Рэжысэрка Інэса Кавалеўская працягнула музычную тэму ў мультыплікацыі пасьля папулярных «Брэмэнскіх музыкаў» (1969), «Катарка́» (1970) і «Казкі пра папа і ягонага чалядніка Балду» (1973)[1].
Remove ads
Сюжэт
Аднойчы падчас шпацыру маленькае Львянё, якога звалі Ррр-мяў пачула цудоўную песеньку ды пасябравала зь Вялікай Чарапахай, якая яе прыдумала...
Спачатку яны разам сьпявалі гэтую песеньку некалькі разоў у розных варыяцыях, таму што Львяня не разумела, як можна сьпяваць песьню лежачы, і Чарапаха выпраўляла яго, калі яно сьпявала «сяджу» замест «ляжу». Затым Чарапаха пакатала Львяня Ррр-мяў на сабе...
Калі зусім сьцямнела, навасьпечаныя сябры разьвіталіся, і Чарапаха паабяцала Львяню, што заўтра яна прыдумае новую песьню. А тое пабегла ў прыскочку дамоў, радасна напяваючы песеньку і разважаючы пра тое, «як жа ўсё ж гэта магчыма спаць з расплюшчанымі вачыма і адначасова сьпяваць песьню?»
Remove ads
Выданьні
Паводле мультфільму фірма «Мелодия» выдала кружэлкі, а пазьней — і аўдыёкасэты.
Літаратура
- Козлов С. Г. Как Львёнок и Черепаха пели песню. — М.: АСТ, 2010. — 48 с. — (СОЮЗМУЛЬТФИЛЬМ представляет). — ISBN 978-5-17-068613-1. Иллюстрации и текст по мультфильму. Книжная серия: СОЮЗМУЛЬТФИЛЬМ представляет: впервые — легендарные мультфильмы в книгах! (рас.)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads