Янка Жамойцін
беларускі літаратуразнаўца, крытык, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Жамойцін (студзень 1922, Лідзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка— 25 красавіка 2003) — беларускі грамадзкі дзяяч, літаратар і вэтэран нацыянальнага руху.

Remove ads
Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў студзені 1922 году ў Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.
У часе вайны кіраваў Наваградзкай акруговай арганізацыяй СБМ. Пасьля вайны арыштаваны, асуджаны на 25 гадоў, знаходзіўся да 1956 году ў лягерах. Пасьля зьехаў у Польшчу. Заўсёды казаў, што ён беларус, але жыхар Польшчы[1]. Пасьля вызваленьня прыехаў у Горадню, дзе пасьля доўгіх перапісах 1 студзеня 1957 году здолеў выехаць у Варшаву. Тамака атрыаў вышэйшую адукацыю і далучыўся да працы беларускай меншасьці, Беларускім літаратурным аб’яднаньні Белавежа.
У 1990-я гады выдаў у Беластоку ўспаміны «Зь перажытага». У 1999 годзе ў Менску на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай беларуска-польскаму грамадзка-культурнаму ўзаемадзеяньню, чытаў даклад «Фальклёрная спадчына Беларусі ў досьледах Аляксандра Баршчэўскага»[2]. Жыў і працаваў у Варшаве
Памёр 25 красавіка 2003 году па дарозе з Польшчы ў Беларусь. Пахаваны ў Варшаве.
Remove ads
Творчасьць
Пісаў на беларускай і польскай мовах. Дэбютаваў як літаратурны крытык на старонках газэты «Ніва» ў 1965 годзе. Яго пяру належаць шматлікія публікацыі пра паэзію беларускамоўных аўтараў Польшчы, артыкул-дасьледаваньне «Шляхам „Іліяды“ Гамэра» — пра зроблены Б. Тарашкевічам пераклад гэтага твору на беларускую мову, шмат рэпартажаў, эсэ, крытычных артыкулаў[3] . Яны друкаваліся ў «Ніве», «Беларускім календары», іншых польскіх і замежных выданьнях. Апублікаваў у 1996 годзе біяграфічную аповесьць «Зь перажытага».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads