Янік Фэрэйра Караска
бэльгійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Янік Фэрэйра Караска (па-нідэрляндзку: Yannick Ferreira Carrasco; нар. 4 верасьня 1993 году, Вільвоордэ) — бэльгійскі футбаліст, ўінгер саудаўскага клюбу «Аль-Шабаб» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Remove ads
Біяграфія
Янік Фэрэйра Караска нарадзіўся ў горадзе Іксэль[3]. Прафэсійную футбольную кар’еру пачаў у клюбе «Манака», гуляў на пазыцыі нападніка[4]. Ужо ў першым для сябе сэзоне 2013—2014 гадоў у 19-гадовым узросьце яго клікалі вундэркіндам. У 2 туры гэтага сэзону ён трапіў у зборную тура[5]. За першыя два сэоны з «Манака» правёў 45 матчаў, забіў 9 галоў і зрабіў 3 галявыя пасы. У жніўні 2014 году працягнуў кантракт з «Манака» тэрмінам на пяць гадоў[6]. У сакавіку 2015 году ў матчы чэмпіянату Францыі з Эвіянам атрымаў траўму галетастопа і вымушаны быў пакінуць поле пасьля сутыкненьня з Ардыенам Тамасанам[7]. У пачатку жніўня 2015 году перайшоў у «Атлетыка Мадрыд» за 15 мільёнаў эўра[8]. У лютым 2018 году зьехаў з Мадрыда ў Кітай, каб выступаць за клюб «Далянь Іфан»[9]. 1 студзеня 2020 году ў чэмпіянаце Кітая быў аб'яўлены ліміт заробкаў для легіянэраў (ня больш з 3 мільёны даляраў у год), пасьля чаго Янік перайшоў у «Атлетыка» на правах арэнды[10].
Remove ads
Дасягненьні
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2021
- Пераможца Лігі Эўропы: 2018
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads