Ян Казімер Пашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Казімер Пашкевіч (другая палова XVI ст. — 1636[1]) — паэт, слуга Канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
З слуцкага шляхецкага роду Пашкевічаў гербу «Радван». Быў слугой Канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага. За заслугі, нададзеныя ў канцылярыі, 18 жніўня 1631 году атрымаў ад караля і вялікага князя намінацыйны прывілей на скарбовае дваранства і юргельт у памеры 160 злотых па сьмерці Самуэля Бральніцкага[2].
Творчасьць
Вядомы яго адзіны верш «Полска квітнет лаціною…» (датаваны 1621, апубл. 1842), які сваімі ідэйна-эстэтычнымі якасьцямі вылучаецца сярод патрыятычнай паэзіі на старабеларускай мове[1]. Твор захаваўся ў Слуцкім сьпісе Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 году. У ім зьмешчана яшчэ 5 аўтографаў паэта, а таксама запісы іншых асобаў, якія сьведчаць, што ў 1-й пал. XVII ст. рукапіс бытаваў у Вільні, дзе, напэўна, і быў напісаны верш[3]. Асноўны матыў твора — ухваленьне роднай мовы, падкрэсьліваньне яе выбітнага месца ў жыцьці грамадзтва і кожнага чалавека[4]. Напісаны правільным чатырохстопным харэем, гэта твор паказвае адыход беларускай паэзіі XVII ст. ад неарганічнай старабеларускай мове сылябікі, на зьмену якой прыходзіла сыляба-танічная сыстэма вершаскладаньня[1]. Паводле В. Рагойшы, адзін зь першых узораў харэічнага мэтру ў беларускай пісьмовай паэзіі[5].

У гэтым адзіна вядомым творы Я. К. Пашкевіча, напісаным у панэгірычным стылі, упершыню прагучала актуальная і сёньня думка аб тым, што народ жыве да таго часу, пакуль жыве яго мова[6]. Падкрэсьліваючы значэньне старабеларускай мовы («русчызны») ў жыцьці ўсяго Княства і ставячы яе па значнасьці на адзін узровень з польскай, Я. Пашкевіч выказвае ўпэўненасьць у шчасьлівым лёсе роднага слова[1].
- старабеларускі тэкст
|
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads