Яфрэйтар

вайсковае званьне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яфрэйтар (па-нямецку: Gefreiter) — 1) званьне ў арміях шэрагу краінаў, у тым ліку Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Зьявілася ў 17 стагодзьдзі ў Нямеччыне. У Савецкай Арміі зь лістапада 1940 году — салдацкае воінскае званьне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часьці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочваньня. У ВМФ адпавядае воінскаму званьню старшы матрос. 2) У арміях некаторых краінаў — першаснае воінскае званьне малодшых камандзіраў (сяржантаў).

Thumb
Пагон яфрэйтара Расейскай Імпэратарскай Арміі
Thumb
Пагон яфрэйтара Савецкай Арміі

Воінскае званьне яфрэйтар можа быць прысвоена радавому, прызначанаму на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званьне яфрэйтар, а таксама ў парадку заахвочваньня[1].

Яфрэйтары могуць быць прызначанымі разводнікамі ў складзе каравулаў[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads