Яўген Война
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Война (нар. 12 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца сталічнага «Юні Ікс Лабс».
Remove ads
Кар’ера
З 2019 году, пасьля выхаду менскага «Энэргетыка-БДУ» ў Найвышэйшую лігу, пачаў выступаць за дублюючы склад клюбу. Таксама пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 27 красавіка 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (4:3) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым да асновы не прыцягваўся, выступаў за дубль.
У пачатку 2021 году, пакінуўшы «Энэргетык-БДУ», далучыўся да каманды БДУ з Другой лігі. У ліпені 2021 году перайшоў у гомельскі «Лякаматыў». У сэзоне 2021 году быў гульцом асноўнага складу, а ў 2022 годзе пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2023 году пакінуў гомельскі клюб[3]. У лютым 2023 году стаў гульцом «Маладэчна-2018». У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[4], аднак у красавіку далучыўся да «Энэргетыка-БДУ»[5]. Быў гульцом асноўнага складу, але каманда паводле вынікаў сэзону страціла месца ў Першай лізе. Перад пачаткам новага сэзону стаў футбалістам сталічнага «Юні Ікс Лабс».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads