Яўген Палосін

савецкі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўген Максімавіч Пало́сін[1] (6 студзеня 191225 траўня 1982) — беларускі, савецкі актор тэатру і кіно. Народны артыст БССР (1956). Народны артыст СССР (1969).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 24 снежня 1911 (па старому стылю) года ў вёсцы Урыўкі (цяпер Ялецкі раён, Ліпецкая вобласьць, Расея). У 1934—1939 гадах вучыўся ў Маскве, у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага (курс Л. М. Леанідава).

Сцэнічную дзейнасьць пачаў на сцэне Тульскага ТРАМу (Алёшка ў спэктаклі «Дружная горка», кампазытары У. Дзешавоў і М. Дворыкаў), потым Тульскага тэатру юнага гледача.

З 1939 году — актор Гомельскага драматычнага расейскага тэатру, які быў створаны на аснове акторскага курсу народнага артыста СССР Л. М. Леанідава (ГІТІС). У пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны — артыст 1-й франтавой канцэртнай беларускай брыгады па абслугоўваньні дзеючай арміі. У 1945—1948 гадах — актор Магілёўскага драматычнага тэатру, куды была пераведзеная трупа Гомельскага тэатру.

З 1949 да 1976 год — актор Дзяржаўнага расейскага драматычнага тэатру Беларускай ССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага) (Менск).

Чалец ВКП(б) з 1939 году.

Памёр 25 траўня 1982 году (па іншых крыніцах — у 1981 годзе[2]. Пахаваны на Нова-Волкаўскіх могілках Ленінграду.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads